Паўвека ўнутраная міграцыя Беларусі працавала як лесвіца: вёска аддавала людзей райцэнтрам, райцэнтры — аблцэнтрам і Мінску; вёска з 1959 года сціснулася з 5,5 да 1,9 млн, Мінск вырас учацвёра. З 2020 года ў лесвіцы з'явілася новая вяршыня — замежжа: афіцыйная статыстыка паказвае міграцыйны прырост, але дзеючыя ВНЖ грамадзян РБ у адным толькі ЕС выраслі са 134 да 387 тысяч, а інтэрвальныя ацэнкі незарэгістраванага адтоку — ад 100 да 600 тысяч чалавек. Даныя пра міграцыю за 2020–2023 гады Белстат не публікаваў зусім.
Загрузка даных…