Паўтары-дзве гадзіны шляху да вялікага горада — самае небяспечнае месца на карце Беларусі: кальцо ў 1,5–2,5 гадз ад цэнтраў губляе насельніцтва хутчэй і за блізкі прыгарад, і за дальнюю перыферыю — профіль неманатонны, цэнтр «выцягвае» роўна тое, да чаго дацягваецца маятнікавая міграцыя (расце пры гэтым толькі пояс да 45 мін ад самога Мінска: +11,9%). Другі сюжэт — мяжа: з 13 легкавых пераходаў у ЕС да вясны 2024 года засталося 4, і гродзенскі пояс амаль на тры гады «ад'ехаў» ад Еўропы на 1,5–2,5 гадзіны, тады як брэсцкі калідор губляў Тэрэсполь толькі на два тыдні вучэнняў «Захад-2025».
Загрузка даных…